03
Янв
Андрей Ширяев. ДВЕ ЛОЖКИ ЭВКАЛИПТОВОГО МЁДА...
Две лыжкi эўкалiптавага меду
Паверх хваробы, каб не растрасцi.
Змягчыць галосныя, прыбiць да небa,
Надвор'е гадкае. Трымаеш - адпусцi.
Куды-небудзь, за невядомым жахам,
Далей ад роднага, яшчэ адзiн глыток.
Вулкан прадыхаўся, спаўзло па дахам
Iспанскiм хрыплаватым раўчуком.
Самнабулiчны, як нажом па сУкне,
Нос, вушы, горла - злеплены ў ком.
Не даматканым звяжуць моцна рукi,
Праклятым экзатычным парашком.
Лацiнахрыплая вульгарная ангiна,
Аптэчны гук на незнаёмы горкi смак.
Ад кукурузы жорсткай i да какаiна,
А горы на латынi... прамаўчаць.
Аўтар пераклада:
Сяргей Брандт
Спасылка на арыгінальны верш:
http://www.shiryaev.com/category/poetry/bezdomnye-pesni/page/6/