Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Беларусь

Яшчэ не ацэнена
Пабялела ты
ад снягоў
мудрасці
і пакут —
ты з вечнасцю заручона.

Пабялела ты
ад туманоў
і ад пуху таполяў,
што блакітнай даверылі волі
срэбра сваіх вярхоў.

Пабялела
ад маладых гарадоў
і ад касцей
чужакоў...

Вясёла шэпчуцца нівы, 
задумаўся пошум лясоў.
Ах, рачулка!..
Імкне журліва
праз цябе
і мяне,
як сон.
Калышацца лён.
Знічка жар-птушкай гасне
і ў душу маю падае.

Беларусь —
                     зрэнка ясная, 
Беларусь —
                     белая балада.

Аўтар пераклада: 
Рыгор Барадулін
Пакінуць водгук