01
Июн
Да Лауры
Цябе спаткаў — і ўспыхнуў я ад захаплення,
Знаёмае ў вачах лавіў у запытанні,
Як з ружы, што выпроствае пялёсткі ўранні,
Са шчок тваіх сыйшло на нас дваіх квітненне.
Твой спеў пачуў — і ўпалі слёзы прасвятлення,
Твой голас браў за сэрца і душу ў спяванні,
Здалося, нёс яго імю анёл вітанні,
Вызвоньваў у гадзіннік неба час збавення.
Прызнаць вачыма ты не бойся, дарагая,
Калі ты ўзрушана ці ўсхвалявана мною,
Хай людзі супраць нас і лёс не спагадае,
Хай без надзеі мне кахаць і без спакою
I не са мною шлюб зямны цябе з’яднае, —
Я знаю ўжо: мне шлюб даў Бог з тваёй душою.
Аўтар пераклада:
Уладзімір Мархель
Чт, 2014-08-14 22:31
Моц!