Маладосць
маладосць мне шмат наабяцала,
было мне калісьці дваццаць год.
гэта быў пачатак, я быў малы,
быў дурны, цяпер наадварот.
мабыць, ну, хацеў я быць паэтам,
зараз ўжо не вельмі, а таму,
што не зараблю й капейкі гэтым,
кветак і тых не купіш, да і каму?
вось цяпер я ў горных інжынерах,
атрымаў з адзнакаю дыплом.
не хадзіць мне па ружовых скверах,
верша ня запісваць у альбом.
у блакітна-дымнай рэстаране
слухаць галубога скрыпача,
грошыкі адлічваць, нібы пане,
развярнуўшы моцныя пляча.
так з мяне не выйшла бы паэта
і ўжо не выйдзе, ды куды?
спадары, што скажаце на гэта?
моўчкі п'юць і плачуць спадары.
п'юць і плачуць , дзевак абдымаюць,
зноўшы п'юць, але чамусь маўчаць,
галавой танічна калыхаюць.
матам сілабічна рты крычаць.
http://www.stihi.ru/2014/10/24/585