Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Метель. Василе Алесандри

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (136 галасы)
Ветры з поўначы злуюцца, снег з палёў мятлой змятаюць, Хмары белага бяссмерця на вiлах у неба падымаюць. Гурбай снежнай гэтай хмары ападуць начным распадкам, Праз мароз нiхто не пройдзе, дагарыць свячным агаркам. З завiрухай ваўкi выюць, след кароткi - мчыцца зграя, Жах пад скуру зверам лезе, на скаку кроў застывае. Сiлай грубай, невядомай, гне хмызняк рачны да долу, Стон ляцiць знямеўшым крыкам i маўчаць зусiм анёлы. Вой, як плач, крыламi птушкi, замярзаюць нават слёзы, Iз абшар, зажатых цемрай, уголас моляцца бярозы. Не наступiць пэўна ранак, рвуцца думкi ў немым хрыпе, I заплюшчыць зiма вочы, снегам цяжкiм шлях прысыпе. Шчасце тым, хто пранясецца праз ваўкоў, праз завiруху, Не памрэ хто , не укленчыць, не парве мароз падпругу... Вунь блiшчаць чырвонай марай вокны ў хаце каля лесу I адступiць зграя разам - ваўкi на хутар не палезуць. Сяргей Брандт, 29.10.2013 Air Jordan
Аўтар пераклада: 
Сяргей Брандт
Пакінуць водгук