Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Мінская раніца

Яшчэ не ацэнена

Заспаны праспект
і спакой старажытны, як свет...
Гасцініца «Мінск»... Плошча...
Як Мінск, прасторная.
З ліповымі алеямі
вуліца Янкі Купалы...
Новы сквер гадавалы,
новы парк разрастаецца,
будынкі старыя і новыя ценячы...
Вёска Чудзенічы,
аўтобусны прыпынак прыцішвае ход.
Еду на ўсход.

Аўтар пераклада: 
Рыгор Барадулін
Пакінуць водгук