Мне радасна, што вы даўно адны...
***
Мне радасна, што вы даўно адны,
Мне радасна, што я даўно не з вамі,
Што ўжо ніколі цяжкі шар зямны
Не паплыве пад нашымі нагамі.
Мне радасна, што можна ўжо займець
Характар той, якому не сагнуцца,
І ва ўтрапенні больш не чырванець.
Калі рукавы ўсё ж судакрануцца.
Мне радасна яшчэ, што вы не ў сне
Спакойна прытуляеце другую
І зычыце ў агні пякельным мне
Гарэць за тое, што не вас цалую.
І што прамчалі дні пацех былых –
Ніколі не вярнуць нам казку тую, –
І што ў царкоўнай цішы ні на міг
Не прагучыць над намі алілуя.
Дык дзякуй вам і сэрцам, і рукой
За тое, што не ведаючы, самі
Кахаеце. За мой начны спакой,
За рэдкасць стрэч скупымі вечарамі,
За нашы дні, спавітыя віной,
За сонца, што праменіць не над намі...
За тое, што, на жаль, вы не са мной,
За тое, што, на шчасце, я не з вамі...
Пт, 2018-10-19 17:18
У майстра слова і пераклад майстэрскі! Шыкоўна!!! Дзякую за задавальненне!
Вс, 2012-03-11 13:50
Мне падабаеццца
Іна
Чт, 2012-02-23 11:11
Усё перачытваю.Не магу начытацца))
Чт, 2012-02-23 01:24
Неверагоднае адчуванне слова, адчуванне яго палёту, трапятання!!!
Сб, 2012-04-07 19:34
Спасибо Вам за этот перевод!Читаю его давно,перечитываю.Такая стройность,такая усложнённая гениальная простота. Это действительно Величие.Спасибо!
Вс, 2012-04-08 13:01
Хораша,дзівосна.