20
Фев
Не мне адчуць...
Не мне адчуць прызыў напеўны
Ў цяністым гаі салаўя;
Мне сумны лісця шолах прыбярэжны
І ціхая гаворка раўчука.
Прашла пара! Але ў дні былыя
Я слухаў Філамелу доўгі час;
Тады нават ў ночы густыя
Агонь ў маёй душы не гас.
Тады з Анютай мілай і пяшчотнай
Я гадзін палёта не відаў;
Тады, падмануты надзеяй ілюзорнай,
Жыццевае я свята баляваў.
Цяпер жа, о сябры! са мною
Анюты сціплай больш няма...
З другім яна... і я з моцнай нудою
Спаткаю надыход новага дня.
Ці мне адчуць прызыў напеўны
Ў цяністым гаі салаўя?
Мне сумны лісця шолах прыбярэжны
І ціхая гаворка раўчука...
Аўтар пераклада:
Зміцер Аўчыннікаў
Пт, 2018-10-26 21:38
На мой погляд, класік быў бы не задаволены такім перакладам, накшталт электроннага падрадкоўніка.