Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Нощь и поле, и крик петухов...

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ноч і поле,яшчэ пеўнеў крык...
Саваоф з златнай хмаркі глядзіць.
Вецер хворсткі ўраўнінную сінь
Коціць яблыкі з кволых асін.

Вось яна,гарката-мітусня,
Вераснёўская прыкрасць-туга!
І над сажалкай змошклым званом
Абрынулася хата бацькоў.

Як тады было - ўсё гэтак жа,
Тыя ж статкі і тая ж рака.
Толькі вербы над месцам,дзе груд
Ўжо струхлелым падолам трасуць.

Хтосьці ўмёр ,хтосьці ў цемру сышоў,
Не спяваць ім на ўзгорку ужо.
Мірна мроіць агменьчык-сваяк
Аь памерлых у змроку плячах.

Месяц ціха ў бажнічным куту
Месіць зноў на падлозе куццю.
Парушаючы цішу,глядзіць
З-за пячы палахлівая мыш.

Аўтар пераклада: 
Антось Белахвостаў
Пакінуць водгук