Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Сон

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.6 (9 галасы)
Калі прымусіць час сказаць "бывай", А ў сэрцы не пагасне жар кахання, — Пакінь без слоў, але не дабівай Мяне суровым словам — расставанне! Ты пры апошняй стрэчы у гаі, Пакуль зара расой напоіць руту, Апошнім пацалункам упаі I ўжо на ростань — кроплямі атруты. Разлучымся — і стане мне лягчэй; Бяссільны, упаду к табе на ўлонне, Цалую я блакіт тваіх вачэй, Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння. Так да сканчэння свету я прасплю, А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы, Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. I здасца мне, што не прайшлі вякі, — Зусім нядаўна я цябе пакінуў, — Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт I задрамаў на нейкую хвіліну. Адэса, 1825ADIDAS
Аўтар пераклада: 
Язэп Семяжон
Пакінуць водгук