Пераклады.ру

Пераклады беларускіх вершаў

Як ходзіць трава

Яшчэ не ацэнена

Напрасткі ходзіць трава
Ад чалавека і да чалавека
Ідзе ад чэрапа і да чэрапа
Цвёрдым маршавым крокам
Ёсць секунды травы
Ёсць ажно гадзіны травы буйныя
Батальёнамі травы ідуць
Заліваюць сэрца па вока

То трава на момант запыліцца
Не скарыць Альбуць ці Вязынку
То трава захлынаецца
Раскашуючыся ў горкай Хатыні
Хто з мяне робіць траву
Хто з мяне цэлую вязку вяжа
Штыхі травы нясуць мяне
Штыхі такія дзіцячыя

Разрывістае буйнатраўе
Такога ж роднага коду
Зямля ныраю ў траву тваю
Таптаць траву не стае адвагі
Як я чую траву тваю
Як вяшчую касцямі пагоду
Матулька травы сінявокая
О Русь мая Русь мая Белая.

Аўтар пераклада: 
Рыгор Барадулін
Пакінуць водгук